Андрэй Чудзінаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 10 красавіка 1971
Дата затрымання: 4 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму
Дата вызвалення: 13 кастрычніка 2023
Суддзя: Няборская Вольга
Справы: Пратэсты Мінск
Іншыя пазнакі: Турэмны рэжым
Андрэй Віктаравіч Чудзінаў некалькі разоў адбываў суткі па адміністрацыйных палітычных артыкулах. Затым быў затрыманы па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), за ўдзел у "Маршы Новай Беларусі" 23 жніўня 2020 году.
Да суда знаходзіўся ў жодзінскай Турме №8.
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 17 сакавіка 2022 года Андрэя Чудзінава асудзілі да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму. Справу разглядала суддзя Вольга Няборская. Асноўным і адзіным доказам віны Чудзінава стаў фотаздымак на ягоным тэлефоне, які раней забралі супрацоўнікі міліцыі. Пасля суду знаходзіўся ў СІЗА-1.
На пачатку красавіка 2022 года Андрэй быў этапаваны ў Турму № 4. У канцы чэрвеня 2022 года стала вядома аб ягоным пераводзе ў магілёўскі СІЗА, а ў ліпені — у ПК № 2.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у лістападзе 2022 г. палітвязня перавялі на турэмны рэжым. На пачатку снежня Андрэя змясцілі ў магілёўскую Турму № 4.
У сярэдзіне кастычніка 2023 г. выйшаў на волю.
За адзін фотаздымак з Марша палітвязня асудзілі да 2 гадоў калоніі