Андрэй Баранаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 4 кастрычніка 1983
Дата затрымання: 10 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Ланцэвіч Маргарыта
Пракурор: Кароль Ганна
Справы: Пратэсты Гродна
Андрэй Яўгенавіч Баранаў — фігурант крымінальнай справы, узбуджанай паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) па пратэстах у Гродне.
Утрымліваўся ў СІЗА да суда.
22 лістапада 2021 быў асуджаны да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу і вызвалены ў зале суда.
Вядома, што цяпер Андрэй у бяспецы і знаходзіцца з межамі Беларусі.
Палітвязня Андрэя Баранава асудзілі да двух гадоў "хіміі"
Жонка палітвязня Андрэя Баранава: «Ён ніколі не здзяйсняў учынкаў, за якія можа быць сорамна»
Дома Андрэя чакае сям'я: праз два тыдні пасля затрымання ў палітвязня нарадзілася дачушка Маша.