Андрэй Абразцоў

Дата нараджэння: 12 красавіка 1976

Дата затрымання: 17 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 17 снежня 2021

Дата вызвалення: 9 снежня 2023

Суддзя: Чараповіч Святлана

Пракурор: Зубко Іна

Андрэй Аляксандравіч Абразцоў — юрыст, мае трох непаўнагадовых дзяцей. Быў затрыманы 16 снежня 2020 года, трое сутак правёў у ІЧУ на Акрэсціна. затым яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе да суда. Дома ў Андрэя прайшоў вобшук: былі вынятыя камп'ютар, тэлефон, дзве рацыі. 

Андрэя абвінавацілі па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). А менавіта ва ўдзеле ў акцыі ў Мінску 25 кастрычніка 2020 года.

Яму прысудзілі два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").

З 17 снежня 2021 года адбывае пакаранне ў ПУАТ №7.

9 снежня 2023 г. цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю. 

Мінчука судзяць за ўдзел у Маршы. Пазоў "Мінсктранса" — больш за 60 тысяч рублёў

Суд Першамайскага раёна Мінска пачаў разглядаць справу 45-гадовага Андрэя Абразцова, які абвінавачваецца паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядае суддзя Святлана Чараповіч, бок дзяржабвінавачання падтрымлівае памочнік пракурора Першамайскага раёна Іна Зубко.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»