Анастасія Міронцава
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 15 студзеня 1996
Дата затрымання: 16 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 16 чэрвеня 2022
Суддзя: Волк Аляксандр
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Студэнты
Анастасія Віктараўна Міронцава да затрымання была адной з найлепшых студэнтак апошняга курса БДАМ. Але яна не змагла патрапіць на дзяржэкзамены, бо была за кратамі, афіцыйнага ліста ад органаў у акадэмію не прыйшло, і дзяўчыну адлічылі.
Яна была затрымана 16 кастрычніка 2020 года ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Справа звязана з падзеямі 10 жніўня 2020 года — дзяўчыны трапілі на відэа з пратэстаў, што стала падставай для затрымання.
Таксама ў межах гэтай справы была затрымана і ейная сястра Вікторыя.
Дзяўчына ўтрымлівалася ў СІЗА-1 у Мінску.
На судзе, які пачаўся ў сакавіку 2021 года, высветлілася, што дзяўчынам таксама ставяць у віну арт. 364 КК (гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі).
1 красавіка 2021 года ў судзе Савецкага раёна Мінска быў агучаны прысуд па крымінальнай справе Вікторыі і Анастасіі Міронцавых. Анастасія Міронцава атрымала 2 гады пазбаўлення волі, Вікторыя — 2,5 гады.
Вольга цалкам адбыла пакаранне і 16 чэрвеня 2022 г. выйшла на волю з ПК № 4.
На суд над палітзняволенымі сёстрамі Міронцавымі патрапілі адзінкі
Пра што распавядалі пацярпелыя і сведкі на судзе па справе Анастасіі і Вікторыі Міронцавых
Сясцёр Міронцавых пакаралі пазбаўленнем волі на два і два з паловай гады
Гісторыя адной сям'і: дзве сястры сядзяць у СІЗА за «палітыку», трэцяя з'ехала з краіны