Анастасія Кухарава

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 30 ліпеня 1997

Дата затрымання: 31 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Малашанка Вольга, Крэпская Юлія

Справы: Пратэсты Мінск

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Настасся Кухарава

Анастасія Андрэеўна Кухарава была затрымана ў Мінску 31 студзеня 2022 года. Яе затрымалі па арт. 342 Крымінальнага кодэкса за «блакаванне дарог» на жнівеньскіх пратэстах у 2020 годзе. 

Дзяўчына ўтрымлівалася ў СІЗА-1.

5 траўня 2022 года ў Маскоўскім судзе Мінска распачаўся разгляд справы. 6 траўня суддзя Вера Малашанка вынесла прысуд: прызнаць Анастасію вінаватай і асудзіць да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову ("хатняй хіміі"). Дзяўчыну вызвалілі ў зале суда.

Цяпер яна знаходзіцца за межамі Беларусі.

Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася завочна 24 кастрычніка 2024 г. у судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Суддзя Юлія Крэпская.

"Збітая спала на падлозе ля батарэі і грэлася бутэлькай з цёплай вадой". Былая палітзняволеная Наста Кухарава распавяла пра ўмовы ўтрымання, у якіх яна знаходзілася да суда

"Вясна" паразмаўляла з дзяўчынай і даведалася пра тое, як і ў якіх умовах яе затрымлівалі і "выбівалі" прызнанні, а потым утрымлівалі на Акрэсціна і ў СІЗА-1.

У Мінску асудзілі адразу дзвюх палітзняволеных – дзяўчыну з вокладкі «Камсамолкі» і настаўніцу рускай мовы і літаратуры

5-6 траўня суд Маскоўскага раёна cталіцы разглядаў справу Веры Цвікевіч і Насты Кухаравай.

«Хачу крычаць на ўвесь свет гісторыю свайго дзіцяці»: маці палітзняволенай Насты Кухаравай расказала, пра што ёй баліць на волі, а дачцэ — за кратамі

"Але самае пацешнае ва ўсёй гэтай гісторыі, што сябры пакінулі мяне ў гэту цяжкую пару года. Прывітанні спачатку перадавалі, а потым раз — і перасталі. Але я не крыўдую. У клетцы я, а там жыццё, там колеры, кветкі, там раскрываюцца пупышкі, прачынаецца сэрца ад спячкі, там сонца, дажджы, там Месяц, там абдымкі. А тут я, чатыры сценкі і 9 сцёртых твараў, да якіх даўно не дакраналася шчасце".

Маці палітзняволенай Насты Кухаравай: “Дзеля дачкі не дазваляю сабе плакаць, нават ведаючы, што з яе здзекаваліся”

“Вясна” пагаварыла з маці Насты Кухаравай, якую ГУБАЗіК затрымаў наўпрост на чыгуначным вакзале, калі тая вярталася з вакацый у Мінск. Спачатку дзяўчыну збілі, каб тая дала пароль ад тэлефона, а потым ачарнілі ў пакаяльным відэа. Зараз Настассю ўтрымліваюць у СІЗА №1 і абвінавачваюць ў здзяйсненні злачынства па ч.1 арт. 342 КК РБ “Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»