Анастасія Карнеева (Кастко)

Дата нараджэння: 29 ліпеня 1988

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Трусевіч Максім

У Мінску сілавікі затрымалі сям’ю, якая выходзіла на мірныя Маршы ў 2020 годзе: Яўгена Грынькова, ягоную жонку Анастасію Карнееву (Кастко) і ейнага бацьку. Пра гэта паведамляе праўладны тэлеграм-канал. Адзін з затрыманых — футбольны фанат. Мужчына на відэа распавядаў, што хадзіў на пратэсты з жонкай, дзіцёнкам і цесцем: затрыманыя ўсе, акрамя дзіцёнка. Вядома, што іх адвезлі ў Следчы камітэт, была ўзбуджаная крымінальная справа.

Анастасія Андрэеўна Карнеева (Кастко) 4 верасня 2023 года ў судзе Першмайскага раёна Мінска была асуджана на 2 гады і 6 месяцаў "хатняй хіміі".

29 верасня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Затрыманні святароў, суткі, ціск на палітвязняў: хроніка пераследу 24-25 траўня

У Мінску сілавікі затрымалі сям’ю, якая выходзіла на мірныя Маршы ў 2020 годзе: Яўгена Грынькова, ягоную жонку Анастасію Карнееву (Кастко) і ейнага бацьку. Пра гэта паведамляе праўладны тэлеграм-канал.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»