Андрэй Кастко
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 4 верасня 1963
Дата затрымання: 22 траўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Трусевіч Максім
Справы: Пратэсты Мінск
Андрэй Феафанавіч Кастко быў затрыманы ў траўні 2023 года ў межах крымінальнай справы аб актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Утрымліваецца ў Следчай турме № 8.
25 жніўня 2023 г. быў пераведзены ў СІЗА-1.
4 верасня 2023 г. Андрэя асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі" ў судзе Першамайскага раёна Мінска. Яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда.