Анастасія Фаміна

Дата нараджэння: 28 кастрычніка 1983

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Талашка Мікалай

Групы: Бізнесмены

Суд Ваўкавыскага раёна 24 снежня 2020 года вынес прысуд па крымінальнай справе па арт. 364 Крымінальнага кодэкса мужу і жонцы Алегу і Анастасіі Васільеўны Фаміным. Іх абвінавацілі ў гвалце 15 жніўня над супрацоўнікам міліцыі Вячаславам Івановым, калі сварка сям'і з міліцыянтам перарасла ў бойку. Суддзя Мікалай Талашка асудзіў Анастасію да 1,6 гады "хатняй хіміі", а яе мужа — Алега Фаміна — да 2,6 гады калоніі агульнага рэжыму. Таксама Алег павінен выплаціць міліцыянту 2000 рублёў за маральную і фізічную шкоду.

Была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Сям'ю з Ваўкавыску абвінавацілі ў гвалце над міліцыянтам: жонку асудзілі да "хатняй хіміі", мужа — да калоніі

Суд Ваўкавыскага раёна 24 снежня 2020 года вынес прысуд па крымінальнай справе па арт. 364 Крымінальнага кодэкса мужу і жонцы Алегу і Анастасіі Фаміным.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»