Алег Фамін
Прадпрымальнік, трэнер па футболе, асуджаны на 2,5 гады калоніі
Дата нараджэння: 26 траўня 1974
Дата затрымання: 15 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 364 Крымінальнага кодэксу - Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Месца зняволення: Турма №1

Алегу Фаміну 46 гадоў, ён прадпрымальнік, трэнер па футболе. Яго жонцы Настассі Фаміной 37 гадоў, яна доўгі час працавала мікрабіёлагам на дзяржаўным прадпрыемстве, але ў траўні звольнілася і занялася сваёй уласнаю справаю – стрыжкай жывёлінаў. У сужэнства – 10-гадовая дачка.
15 жніўня гэтага года, калі пацярпелы міліцыянт сыходзіў з юбілея бацькі, да яго нібыта падыйшоў Алег Фамін, назваў фашыстам, абразіўшы гэтым, і абяцаў фізічную расправу. Пасля чаго завязалася сварка і ўрэшце бойка. Да бойкі у нейкі момант далучылася Настасся Фаміна, жонка Алега. Фаміны сваёй віну не прызнаюць і лічаць, што бойку пачаў сам Вячаслаў Іваноў.
Суддзя Мікалай Талашка асудзіў Анастасію да 1,6 гады "хатняй хіміі", а яе мужа — Алега Фаміна — да 2,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Таксама Алег павінен выплаціць міліцыянту 2000 рублёў за маральную і фізічную шкоду.
![]()
Сям'ю з Ваўкавыску абвінавацілі ў гвалце над міліцыянтам
![]()
Справа Фаміных: адна са сведак паказала, што сям'я Івановых збівала Фаміна
![]()
Справа Фаміных: сведкі абвінавачання мяняюць паказанні
![]()
Справа Фаміных: сварка з супрацоўнікам міліцыі перарасла ў бойку