Анастасія Чумак

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 2 сакавіка 1988

Дата затрымання: 21 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Осіпчык Анастасія

Справы: Пратэсты Мінск

Анастасія Кірылаўна Чумак была затрымана 21 кастрычніка 2022 года і асуджана на 14 сутак адміністрацыйнага арышту, а затым яшчэ на 10 і 14 сутак. Затым ёй прад'явілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і перавялі ў СІЗА-1.

Справу палітзняволенай разглядалі ў судзе Заводскага раёна Мінска. 14 лютага 2023 г. суддзя Анастасія Осіпчык прызнала дзяўчыну вінаватай і прызначыла ёй пакаранне ў выглядзе трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Анастасию Чумак вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

26 траўня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»