Анастасія Аргерыскул
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 26 студзеня 1989
Дата затрымання: 14 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Батвінка Марыя
Справы: Пратэсты Мінск
Анастасія Эдуардаўна Аргерыскул была затрымана 14 снежня 2021 года разам з маці Святланай Бараноўскай. Іх абвінавачвалі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх.
Святлану і Анастасію змясцілі ў СІЗА-1.
31 сакавіка 2022 ім быў вынесены прысуд: жанчын прызналі вінаватымі і прызначылі Анастасіі 2 гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ, а Святлане 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ. Анастасія была вызваленая ў зале суда.
Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася 18 кастрычніка 2024 г. у судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Суддзя Марыя Батвінка.