Святлана Бараноўская

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 3 кастрычніка 1969

Дата затрымання: 14 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Крэпская Юлія, Батвінко Марыя

Пракурор: Хаваўка Дзмітрый

Святлана Бараноўская пасля прысуду

Святлана Аляксандраўна Бараноўская спачатку была асуджана на тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія") за абразу дзевяці супрацоўніц АМАПу.

Затым яе затрымалі 14 снежня 2021 года разам з дачкой Анастасіяй Альгерыскул. Іх абвінавачвалі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх.

Святлану і Анастасію змясцілі ў СІЗА-1.

31 сакавіка 2022 ім быў вынесены прысуд: жанчын прызналі вінаватымі і прызначылі Святлане 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а Анастасіі — 2 гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.

Згодна з раскладам судоў, яе справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі будзе разглядацца 18 кастрычніка 2024 г. у судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Суддзя Марыя Батвінко.

Тры гады "хатняй хіміі" і 6000 рублёў пацярпелым – прысуд Святлане Бараноўскай за абразу дзевяці супрацоўніц АМАП

У судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска 7 кастрычніка агучылі прысуд Святлане Бараноўскай, якую вінавацілі ў абразе прадстаўнікоў улады – дзевяці супрацоўніц АМАП.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»