Аляксей Забіран
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 8 траўня 1989
Дата затрымання: 4 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 10 чэрвеня 2024
Суддзя: Бубенчык Дзмітрый
Справы: Пратэсты Гродна
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Фрэдзі Андрэ Аўстэгорд, старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях
Аляксей Юр'евіч Забіран з Гродна быў затрыманы 4 лістапада 2021 года ў межах крымінальнай справы паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады), а таксама арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 130 (распальванне варожасці ці варажнечы).
Аляксея змясцілі ў СІЗА гродзенскай турмы.
23 чэрвеня 2022 г. у Гродзенскім абласным судзе Аляксея прызналі вінаватым і прызначылі яму 3 гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму, а таксама 1000 рублёў у якасці выплаты пацярпеламу і штраф 1600 рублёў.
17 чэрвеня 2022 г. КДБ уключыў Аляксея ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці". У кастрычніку 2022 г. МУС таксама ўнёс палітвязня ў пералік "асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
Аляксей адбываў пакаранне ў магілёўскай ПК № 15.
Выйшаў на волю ў чэрвені 2024 г.
"Лёша — сумленны чалавек, але сядзіць у турме. Прымаць гэта кожны дзень невыносна", — блізкія пра палітвязня Аляксея Забірана