Аляксей Самусенка
эканаміст
Дата нараджэння: 23 студзеня 1988
Дата затрымання: 5 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: СІЗА-1

Аляксей Самусенка - эканаміст, працаваў у сетцы фірм, якая займаецца вырабамі з пластыку.
Быў затрыманы 5 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У яго дома быў праведзены вобшук. За два дні да гэтага быў затрыманы брат Аляксея Кім Самусенка.
Аляксею прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 КК РБ, ён змешчаны ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага.
![]()
«У нашу кватэру ўвайшлі са стралянінай». Гісторыя жанчыны, чые абодва сыны сталі палітвязнямі