Аляксей Муравіцкі

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 29 ліпеня 1976

Дата затрымання: 27 ліпеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 27 траўня 2022

Суддзя: Шабуня Вікторыя

Пракурор: Нічыпарук Цімафей

Справы: Пратэсты Мінск

Аляксей Юр'евіч Муравіцкі — жыхар Мінска, асуджаны на 1 год калоніі па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

У дзень выбараў, 9 жніўня 2020, супрацоўнікі АМАП затрымалі Муравіцкага на выбарчым участку і збілі яго на Акрэсціна. 16 жніўня ён выйшаў на Марш і прадэманстраваў атрыманыя падчас збіванняў гематомы. Пратэстоўцы напісалі яму на спіне "Усіх не заб'еш" — момант перформансу побач з КДБ трапіў на фотаздымкі. Таксама Муравіцкі браў удзел у Маршы 25 кастрычніка: ён з БЧБ-сцягам залез на дах сваёй машыны і крычаў "Жыве Беларусь". 

У сярэдзіне лютага 2022 з'явілася інфармацыя аб пераводзе Аляксея са следчай турмы №8 у папраўчую калонію №1 у Наваполацку.

Палітвязень цалкам адбыў пакаранне і 27 траўня 2022 выйшаў з ПК № 1.

На спіне c гематомамі надпіс "Усіх не заб'еш". Мінчука асудзілі да года калоніі за перформанс побач з КДБ і ўдзел у Маршах

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 9 верасня за ўдзел у Маршах 16 жніўня і 25 кастрычніка да аднаго года калоніі асудзілі 45-гадовага мінчука Аляксея Муравіцкага. Здзейсненае ім кваліфікавалі як удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). У дзень выбараў, 9 жніўня, супрацоўнікі АМАП затрымалі Муравіцкага на выбарчым участку і збілі яго на Акрэсціна. 16 жніўня ён выйшаў на Марш і прадэманстраваў атрыманыя падчас збіванняў гематомы. Пратэстоўцы напісалі яму на спіне "Усіх не заб'еш" — момант перформансу побач з КДБ трапіў на фотаздымкі. Таксама Муравіцкі браў удзел у Маршы 25 кастрычніка: ён з БЧБ-сцягам залез на дах сваёй машыны і крычаў "Жыве Беларусь". Мужчыну затрымалі 27 ліпеня і запісалі з ім "пакаяльнае відэа". І ўжо крыху больш чым праз месяц над ім прайшоў суд. Справу разглядала Вікторыя Шабуня, дзяржабвінавачванне падтрымліваў Цімафей Нічыпарук.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»