Аляксей Мігно
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 3 верасня 1991
Дата затрымання: 13 снежня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 13 снежня 2022
Суддзя: Кухацкавалец Сяргей
Справы: Пратэсты Мінск
Мігно Аляксей Міхайлавіч асуджаны па арт. 370 КК РБ (Здзек з дзяржаўных сімвалаў).
З канца кастрычніка мужчыну трымалі пад вартай, праз месяц яго перавялі пад хатні арышт. Пасля прысуду раённага суда яго зноў узялі пад варту, і зараз мужчына ў СІЗА.
13 снежня 2022 года ў Івацэвіцкім судзе крымінальную справу разглядаў суддзя Сяргей Кухацкаволец. Ён знайшоў віну Аляксея Мігно цалкам даказанай і прыгаварыў да 1 года калоніі агульнага рэжыму.
А 17 лютага 2023 года Брэстаблсуд разглядаў апеляцыю боку абароны на гэты прысуд. Пракурор казаў, што такое суровае пакаранне з'яўляецца абгрунтаваным з прычыны таго, што «злачынства» (гэта значыць зняцце дзяржсцяга з будынка) было здзейснена ў стане алкагольнага ап'янення (гэта значыць абцяжарвальная акалічнасць у справе). Таксама Мігно раней прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці - і гэта таксама прычына суровасці пакарання. Калегія суддзяў аблсуда (на чале з Суддзёй Святланай Крамянеўскай) у выніку пастанавілі: прысуд Мігно пакінуць без зменаў.
3 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Напрыканцы кастрычніка 2023 г. цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
1 год колонии за снятый со здания госфлаг
Столько присудили жителю Ивацевичского района. Облсуд отказался пересмотреть приговор