Аляксей Кірэеў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 3 лютага 1972
Дата затрымання: 28 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 28 жніўня 2024
Суддзя: Волк Аляксандр
Пракурор: Р.
Справы: Пратэсты Мінск
Аляксей Аляксеевіч Кірэеў быў затрыманы 28 кастрычніка 2022 года і пасля 10 сутак у ізалятары пераведзены ў СІЗА-1 па крымінальнай справе за ўдзел у акцыях пратэсту (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Суд Савецкага раёна Мінска 10 лютага 2023 г. вынес прысуд палітзняволенаму. Суддзя Аляксандр Волк прызнаў Кірэева вінаватым і прызначыў актывісту пазбаўленне волі тэрмінам на два гады ва ўмовах агульнага рэжыму.
За "Мінсктранс" прызналі права на задавальненне іску, перадаўшы пытанне аб яго памерах на разгляд у парадку грамадзянскага судаводства.
Палітвязень адбываў тэрмін у ПК № 15.
Выйшаў на волю 28 жніўня 2024 г.
Аляксей Кірэеў: "Адзін з іх узяў сякеру і стаў моцна сячы вакол маіх пальцаў"
Аляксею Кірэеву прысудзілі два гады калоніі за ўдзел у некалькіх акцыях пратэсту ў 2020 годзе