Аляксей Хвацюк

Дата нараджэння: 7 жніўня 1988

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Карасінскі Дзмітрый

25 студзеня 2022 года судом горада Століна і Столінскага раёна прайшоў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Аляксея Хвацюка. Мужчыну абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады – оперупаўнаважанага групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў. У адным з тэлеграм каналаў было размешчана яго фота у грамадзянскім адзенні. І, згодна з абвінавачваннем, Хвацюк размясціў пад ім негатыўны каментар.

Падчас суда абвінавачаны сваёй віны не прызнаў. Ён адзначыў, што не ведаў, што на фота — супрацоўнік міліцыі. Пад фота было некалькі іншых каментароў, а Хвацюк пакінуў адказ на апошні з іх. Аляксей не памятае, ці сапраўды ён пакінуў гэты каментар, бо мае праблемы са здароўем і прымае медычныя прэпараты.

У выніку суддзя Дзмітрый Карасінскі прызначыў Аляксею Хвацюку два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а таксама спагнаць з яго матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды ў адрас абражанага міліцыянта ў памеры 1000 беларускіх рублёў.

Таксама суд пастанавіў канфіскаваць тэлефон абвінавачанага ў даход дзяржавы.

І “хімія”, і калонія. Якія прысуды вынеслі па дыфамацыйных артыкулах на мінулым тыдні?

Праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК). «Вясна» распавядае, каго і за што ў Беларусі судзілі па гэтых артыкулах за мінулы тыдзень.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»