Аляксей Капітонаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 23 красавіка 1992
Дата затрымання: 10 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 10 траўня 2021
Дата вызвалення: 30 лістапада 2022
Аляксей Сяргеевіч Капітонаў з Віцебска, мае маленькае дзіця.
22 лютага 2021 г. суд Першамайскага раёна Віцебска прызнаў Капітонава вінаватым у абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса.
Паводле версіі суда, 3 кастрычніка 2020 года мужчына абразіў міліцыянта-кіроўцу роты патрульна-паставой службы міліцыі грамадскай бяспекі АУС адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебска — апублікаваўшы ў Instagram каментар, у якім "змяшчалася выказаная ў непрыстойнай форме абраза на адрас пацярпелага сілавіка, якая негатыўна ацэньвае апошняга". Вядома, што каментар датычыўся моманту затрымання жанчыны на акцыі пратэсту і распылення слёзацечнага газу.
Аляксея Капітонова асудзілі да абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на 1 год і 6 месяцаў.
Палітвязень цалкам адбыў пакаранне і 30 лістапада 2022 г. выйшаў з ПУАТ № 29.
Бацьку двух маленькіх дзяцей адправяць на "хімію" за каментар супраць міліцыянта