Аляксей Горбач
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 23 траўня 1978
Дата затрымання: 1 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 10 сакавіка 2023
Дата вызвалення: 22 ліпеня 2023
Суддзя: Хлышчанкоў Аляксей
Справы: Справа Зельцэра
Аляксей Станіслававіч Горбач быў затрыманы ў Светлагорску паводле крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У Гомельскім абласным судзе 25 лістапада 2022 г. Аляксея прызналі вінаватым паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і прызначылі яму два з паловай гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
На 14 лютага 2023 г. быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд.
У сярэдзіне сакавіка палітвязня этапавалі з СІЗА-3 у івацэвіцкую ПК № 5.
22 ліпеня 2023 г. палітвязень выйшаў па волю па заканчэнні тэрміну зняволення.
Палітвязня са Светлагорска асудзілі на два з паловай гады калоніі па "справе Зельцэра"