Аляксей Дужы
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 5 кастрычніка 1982
Дата затрымання: 2 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Якунчыхін Аляксандр
Групы: Лекары
Справы: Пратэсты Мінск
Аляксей Іванавіч Дужы — пластычны хірург першай кваліфікацыйнай катэгорыі, мае стаж больш за 10 гадоў, сябра асацыяцыі Беларускага Таварыства пластычнай рэканструктыўнай і эстэтычнай хірургіі.
Быў затрыманы 2 лютага 2023 года наўпрост на працоўным месцы. Пасля адміністрацыйнага арышту ён не выйшаў на волю. За "рэпосты" быў асуджаны двойчы і прабыў у ІЧУ на Акрэсціна да пераводу ў жодзінскую турму № 8 9 сакавіка 2023 г. Вядома, што на яго завялі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). 24 лютага 2022 г. у яго дома правялі вобшук.
Аляксея змясцілі ў ізалятар на Акрэсціна. Там, а пасля ў Жодзіна, ён знаходзіўся да заканчэння суда.
Разгляд справы Аляксея распачалі 20 красавіка 2023 г. у судзе Савецкага раёна Мінска. 28 красавіка суддзя Аляксандр Якунчыхін прызначыў пластычнаму хірургу два гады "хіміі" за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
У Мінску асудзілі пластычнага хірурга Аляксея Дужага за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе
Вядома, што ў канцы мінулага года ў кватэры лекара ў Гомелі прайшоў ператрус.