Аляксей Беразінскі

прадпрымальнік

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 5 траўня 1985

Дата затрымання: 16 кастрычніка 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата вызвалення: 7 лютага 2024

Суддзя: Шаціла Сяргей

Справы: Пратэсты Мінск

Аляксей Ігаравіч Беразінскі — жыхар Ждановічаў, абвінавачаны па частцы 2 арт 293 Крымінальнага кодэкса (Удзел у масавых беспарадкаў).

Аляксея затрымалі 11 кастрычніка 2020 года на адным з маршаў пратэсту ў Мінску.  Некалькі сутак правёў у ізалятары часовага ўтрымання, а ўжо 16 кастрычніка яго затрымалі ў межах крымінальнай справы, распачатай па падзеях 9 жніўня ў сталіцы.

Суд Савецкага раёна Мінска 17 лютага 2021 года вынес прысуд Аляксею Беразінскаму: тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Арыштаваную маёмасць: смартфон iPhone, флэш-карты, ноўтбук, аўтамабіль Volkswagen Crafter, усе грашовыя сумы на рахунках у банках пакінуць пад арыштам.

Па падліках мусіў выйсці на волю з ПК № 22 — 7 лютага 2024 г. 

Прысуд па самай таямнічай крыміналцы: тры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

Суд Савецкага раёна Мінска 17 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхара Ждановічаў Аляксея Беразінскага. Яго абвінавацілі па частцы 2 арт 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»