Аляксандра Шыдлоўская

Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)

Дата нараджэння: 12 лістапада 1969

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Емельянчанка Вольга

Справы: Пратэсты Мінск

Шыдлоўская Аляксандра Мікалаеўна была асуджаная ў судзе Савецкага раёна горада Мінска па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) да 2 гадоў і 6 месяцаў "хатняй хіміі".

Справу разглядала 25 студзеня 2024 года суддзя Вольга Емельянчанка. Разам з ёй асудзілі палітзняволеную Чаркас Ганну Генадзьеўну. Вырак — 2, 5 гады "хатняй хіміі". 

16 лютага 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".

Двух сябровак асудзілі да "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе

У судзе Савецкага раёна 25 студзеня 2024 года вынесеныя прысуды адразу двум удзельніцам акцыі пратэсту ў верасні 2020 года ў Мінску – менеджарцы Ганне Чаркас і індывідуальный прадпрымальніцы Аляксандры Шыдлоўскай. Іх абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Вольга Емяльянчанка.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»