Ганна Чаркас

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 27 студзеня 1984

Дата затрымання: 17 лістапада 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Емяльянчанка Вольга

Справы: Пратэсты Мінск

Ганна Чаркас

Ганна Генадзеўна Чаркас была затрыманая 17 лістапада 2023 года ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэксу за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе. 

Утрымлівалася ў СІЗА. 

Справу Ганны разгледзела 25 студзеня 2024 г. у судзе Савецкага раёна Мінска Вольга Емяльянчанка. Вырак — 2, 5 гады "хатняй хіміі". 

16 лютага 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".

Двух сябровак асудзілі да "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе

У судзе Савецкага раёна 25 студзеня 2024 года вынесеныя прысуды адразу двум удзельніцам акцыі пратэсту ў верасні 2020 года ў Мінску – менеджарцы Ганне Чаркас і індывідуальный прадпрымальніцы Аляксандры Шыдлоўскай. Іх абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Вольга Емяльянчанка.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»