Аляксандр Жмуро
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 11 сакавіка 1984
Дата затрымання: 15 лютага 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 11 траўня 2024
Заява аб прызнанні палітвязнем
Аляксандр Аляксандравіч Жмуро — жыхар Навагрудку, асуджаны па артыкулах аб абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК) і за распальванне варожасці на аснове іншай сацыяльнай прыналежнасці — у дачыненні да міліцыі (арт. 130 КК). Да затрымання Аляксандр Жмуро працаваў грузчыкам, у яго ёсць маленькае дзіця.
Вядома, што справа аб абразе Лукашэнкі была ўзбуджаная за каментар у тэлеграме, які Жмуро пакінуў 27 верасня 2020 г. Што тычыцца артыкула 130 КК, то ў аснову крымінальнай справы ляглі паведамленні ў тэлеграме, якія Жмуро размяшчаў з ліпеня па кастрычнік 2020 года і якія, на думку следства і суда, утрымлівалі заклікі да агрэсіўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.
25 сакавіка 2021 Гродзенскі абласны суд асудзіў яго да 3,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму, а таксама да прымусовага лячэння ад алкагалізму.
17 чэрвеня 2022 г. КДБ уключыў Аляксандра ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
Адбываў тэрмін у ПК № 2.
Выйшаў на волю, згодна з падлікамі, 11 траўня 2024 г.
"Выказваў сваю незадаволенасць тым, што адбываецца ў краіне». 3,5 гады калоніі за абразу Лукашэнкі і распальванне варожасці