Аляксандр Вінярскі

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 19 жніўня 2003

Дата затрымання: 21 траўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў выхаваўчай калоніі (для непоўнагадовых)

Дата вызвалення: 4 красавіка 2024

Суддзя: Грушко Андрэй

Пракурор: Бацюшка Аляксандр, Манько Андрэй

Справы: Пратэсты Брэст

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Каця Адлер, дэпутатка нямецкага Бундэстагу і Камітэта сям'і

Аляксандр Андрэевіч Вінярскі — жыхар Брэста, асуджаны судом Ленінскага раёна горада на тры гады выхаваўчай калоніі па артыкуле аб удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу). На момант затрымання і вынясення прысуду быў непаўнагадовым. Разам з ім былі асуджаны яшчэ 12 чалавек.

Паводле версіі следства, падчас акцыі пратэсту ў цэнтры Брэста пасля выбараў абвінавачаныя груба парушылі грамадскі парадак, учынілі пагромы, нанеслі супрацоўнікам міліцыі ўдары рукамі і нагамі, рознымі прадметамі. У ход ішлі дошкі, палкі, вулічныя скрыні для смецця, фрагменты лавак, тратуарнай пліткі і асфальту, бутэлькі, камяні, металічныя балты, ёмістасці з фарбай, піратэхнічныя вырабы. 

Выйшаў з выхаваўчай калоніі № 2 на волю 4 красавіка 2024 г. 

У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 13 чалавек за "масавыя беспарадкі" пасля выбараў

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 красавіка 2021 года ачаўся разгляд крымінальнай справе аб масавых беспарадках пасля выбараў (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) супраць другой партыі берасцейцаў. Месяц таму суддзя Вера Філонік асудзіла па гэтай справе дзевяць чалавек на тэрміны ад 3 да 4,5 гады калоніі. Сёння судзяць адразу 13 чалавек: падлеткаў, былога дэсантніка, 18-гадовую дзяўчыну. Усім абвінавачаным пагражае ад трох да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

"Тут звычайныя людзі, якія хочуць свабодна выказвацца". У Брэсце адправілі ў калонію яшчэ 13 фігурантаў па справе "жнівеньскіх беспарадкаў"

У Ленінскім судзе Брэста 21 траўня 2021 года вынеслі прысуды па крымінальнай справы аб масавых беспарадках пасля выбараў (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 13 берасцейцам. Суддзя Андрэй Грушко асудзіў 11 палітвязняў на тэрміны ад 3,5 да 5 гадоў калоніі, дваіх непаўнагадовых — да 3 гадоў выхаваўчай калоніі. У сакавіку па гэтай справе на такія ж тэрміны асудзілі першых дзевяць чалавек. Усяго ў калонію па справе "жнівеньскіх беспарадкаў" брэсцкія суды адправілі ўжо 22 чалавекі, суды над астатнімі фігурантамі гэтай справы яшчэ чакаюцца.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»