Аляксандр Шутко

Дата затрымання: 16 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Грынкевіч Іван

5 траўня 2022 года суддзя Іван Грынкевіч, суддзя суда горада Жодзіна асудзіў па арт. 369 КК (за абразу прадстаўнікоў улады) Аляксандра Шутко.

Пацярпелымі выступілі міліцыянты Каляда і Тарасевіч, а следства па крымінальнай справе было ідэнтычна справе Дзмітрыя Коктыша. За выключэннем невялікіх дэталяў: 3 лютага ў Шутко ў кватэры правялі ператрус, у выніку чаго і выявілі яго мабільны тэлефон, а пазней Шутко быў затрыманы і прабыў у ІЧУ двое сутак — з 16 па 17 сакавіка 2022 года.

Падчас судовага працэсу Шутко прызнаў сваю віну.

Суддзя Грынкевіч прысудзіў Аляксандра Шутко да абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ тэрмінам на два гады, а таксама пастанавіў выплаціць па 1000 беларускіх рублёў матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды кожнаму міліцыянту.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»