Дзмітрый Коктыш

Дата затрымання: 16 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Грынкевіч Іван

Пракурор: Ярашэвіч Дзмітрый

1,5 гады «хатняй хіміі» — за каментар у сацсетках

4 траўня 2022 года ў судзе Жодзіна і Жодзінскага раёна Дзмітрыя Коктыша прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады). Суддзя Іван Грынкевіч вынес мужчыне вырак: 1,5 гады «хатняй хіміі». Менавіта такое пакаранне для абвінавачанага запрасіў дзяржаўны абвінаваўца — старшы памочнік пракурора горада Жодзіна Дзмітрый Мікалаевіч Ярашэвіч.

Паводле версіі абвінавачання, 17 ліпеня 2020 года Дзмітрый размясціў у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» каментар, які зняважыў двух міліцыянтаў Пружанскага РАУС – участковага інспектара міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі маёра міліцыі Каляду і участковага інспектара міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі старшага лейтэнанта Таразевіча. Ён здзейсніў гэта, размясціўшы публічны каментар абразлівага характара пад чужым пастом, у якім гаварылася, што яны збілі грамадзян. Пацярпелыя ў суд не з’явіліся, падалі заявы аб разглядзе справы без іх удзелу. Суд палічыў гэта магчымым.

Коктыш быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 16 сакавіка 2022 году. Два дні правёў у СІЗА, потым знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. Пацярпелыя па крымінальнай справе заявілі ў хадзе разгляду крымінальнай справы патрабаванні аб кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў на кожнага — Коктыш гэта кампенсаваў.

Абразіў двух міліцыянтаў, але на суд яны не прыйшлі

4 траўня ў судзе Жодзіна і Жодзінскага раёна Дзмітрыя Коктыша прызналі вінаватым паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»