Аляксандр Шматаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 27 лютага 1971

Дата затрымання: 27 кастрычніка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 27 кастрычніка 2021

Суддзя: Карабліна Наталля

Аляксандр Тарасавіч Шматаў - жыхар Віцебска, асуджаны да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за абразу супрацоўніка ДАІ Вольніча (арт. 369 Крымінальнага кодэксу).

З 27 кастрычніка 2021 года адбывае пакаранне ў ПУАТ № 55.

Па падліках праваабаронцаў мусіў выйсці на волю восенню 2023 г. 

Жыхара Віцебска асудзілі за абразу даішніка Вольніча на старонцы Вольгі Карач

Суд Першамайскага раёну Віцебска 4 кастрычніка вынес прысуд 50-гадоваму грузчыку Аляксандру Шматаву. Мужчыну абвінавацілі ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем службовых абавязкаў (арт. 369 КК). У свой час Шматаў працаваў у ППС у Віцебску. А раней, падчас тэрміновай службы, сам разганяў дэманстрацыі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»