Аляксандр Сушко

Дата нараджэння: 1 ліпеня 1979

Дата затрымання: 22 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шчоткіна Юлія

Аляксандр Яўгенавіч Сушко ўзначальваў упраўленне па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і інтэлектуальнай уласнасці Следчага камітэта. Ён вёў мноства рэзанансных спраў, у прыватнасці, вялікую "справу айцішнікаў", па якой праходзіў Віктар Пракапеня. У 2020-м годзе Аляксандр публічна выступіў за спыненне масавага гвалту і дыялог. Пасля звальнення з органаў Сушко працаваў у Group-IB-буйной кампаніі ў сферы кібербяспекі, а потым, мяркуючы па адкрытай інфармацыі, у яе даччынай кампаніі FACCT (Fight Against Cybercrime Technologies).

Аляксандра затрымалі 22 сакавіка 2023 года і змясцілі пад варту. Ягоная жонка знаходзілася да суда на волі пад асабістым паручальніцтвам. У сям'і двое дзяцей.

Мужа і жонку асудзілі 2 жніўня 2023 года ў судзе Ленінскага раёна за ўдзел у Маршах у 2020 годзе. У выніку суддзя Юлія Шчоткіна прызначыла абодвум па тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі")

Пасля абвяшчэння прысуду Аляксандра вызвалілі ў зале суда пасля амаль чатырох з паловай месяцы зняволення.

25 жніўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Апазналі па відэа з дзіцём на руках. Экс-следчага і ягоную жонку асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту

Суд Ленінскага раёна Мінска 2 жніўня 2023 года асудзіў па "народным" артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) вядомага следчага, былога начальніка ўпраўлення па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і інтэлектуальнай уласнасці СК, Аляксандра Сушко і ягоную жонку Алесю.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»