Алеся Сушко

Дата нараджэння: 25 лютага 1980

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шчоткіна Юлія

Алеся Аляксандраўна Сушко знаходзілася да суда на волі пад асабістым паручальніцтвам. Яна жонка вядомага следчага СК Аляксандра Яўгенавіча Сушко. У сям'і двое дзяцей.

Мужа і жонку асудзілі 2 жніўня 2023 года ў судзе Ленінскага раёна за ўдзел у Маршах у 2020 годзе. У выніку суддзя Юлія Шчоткіна прызначыла абодвум па тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі")

25 жніўня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Апазналі па відэа з дзіцём на руках. Экс-следчага і ягоную жонку асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту

Суд Ленінскага раёна Мінска 2 жніўня 2023 года асудзіў па "народным" артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) вядомага следчага, былога начальніка ўпраўлення па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і інтэлектуальнай уласнасці СК, Аляксандра Сушко і ягоную жонку Алесю.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»