Аляксандр Станкевіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 8 студзеня 1982

Дата затрымання: 30 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 1 год і 7 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 31 кастрычніка 2022

Суддзя: Галаўкова Вера

Справы: Справа Зельцэра

Аляксандр Уладзіміравіч Станкевіч быў затрыманы ў Мінску па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

Аляксандру выставілі абвінавачванне па артыкулах 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).

19 верасня 2022 г. пачаўся разгляд справы ў Мінскім гарадскім судзе. 14 кастрычніка 2022 г. суддзя Вера Галаўкова прызначыла Аляксандру 1 год і 7 месяцаў зняволення.

Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і 31 кастрычніка 2022 г. выйшаў на волю з СТ № 8.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»