Аляксандр Саевіч
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Ачалава Анастасія
Аляксандр Аляксандравіч Саевіч мае вышэйшую адукацыю і працуе менеджарам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю.
У судзе Ленінскага раёна Мінска 15 траўня 2024 года яго асудзілі паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Аляксандру два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі") і штраф памерам 100 базавых велічыняў (4000 рублёў).
Да суда Аляксандр утрымліваўся пад вартай, а пасля абвяшчэння прысуду яго вызвалілі ў судовай зале. Мабільны тэлефон мужчыны канфіскавалі як "сродак здзяйснення злачынства".
Мужчыну прысудзілі 2,5 гады "хатняй хіміі" за каментар пра інспектарку мінскай міліцыі