Аляксандр Пугач
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 31 сакавіка 1982
Дата затрымання: 17 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 16 верасня 2024
Суддзя: Царук Руслан
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Заява аб прызнанні палітвязнем
Аляксандр Уладзіміравіч Пугач быў затрыманы 17 жніўня 2022 года супрацоўнікамі ГУБАЗіКа па падазрэнні ў злачынстве паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці), ч. 1 арт. 366 КК (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).
Згодна з версіяй следства, Аляксандр Пугач "з кастрычніка 2020 года па сакавік 2022 года ў Telegram абражаў кіраўніка дзяржавы, а таксама прадстаўнікоў улады, у тым ліку генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, у сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў". Аляксандра змясцілі ў гомельскі СІЗА-3.
У Гомельскім абласным судзе 16 студзеня 2023 г. суддзя Руслан Царук прызнаў палітвязня вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе трох з паловай гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і кампенсацыю маральнай шкоды памерам 10 000 рублёў і 100 базавых велічыняў.
КДБ уключыў палітвязня ў "спіс тэрарыстаў" 29 сакавіка 2023 г.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Аляксандра этапавалі ў шклоўскую ПК № 17.
Вызвалены 16 верасня 2024 г. па памілаванні.
Палітвязня асудзілі на тры з паловай гады калоніі за абразу Лукашэнкі і генеральнага пракурора
У Гомельскім абласным судзе 16 студзеня 2023 года асудзілі Аляксандра Пугача.