Аляксандр Плескацэвіч
Дата затрымання: 15 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Буднік Наталля
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №43

Аляксандр Іосіфавіч Плескацэвіч з Ляхавіцкага раёна быў асуджаны да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса ("Хуліганства") за чырвона-белыя надпісы і прызнанне ў каханні Святлане Ціханоўскай.
З сакавіка 2022 года пачаў адбываць пакаранне.
![]()
"Света, я вас кахаю". Жыхара вёскі Куршыновічы асудзілі за чырвона-белыя надпісы і прызнанне ў каханні Святлане Ціханоўскай