Аляксандр Пасцерняк
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 24 чэрвеня 1998
Дата затрымання: 21 траўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 26 верасня 2023
Дата вызвалення: 16 верасня 2024
Суддзя: Кулеш Віталь
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Памілаванне / амністыя
Заява аб прызнанні палітвязнем
Аляксандр Аляксандравіч Пасцерняк быў затрыманы ў Гродне напрыканцы траўня 2023 года. Яго абвінавацілі ў тым, што ў першыя дні вайны ён напісаў паведамленне ў чат-бот "Nexta" аб тым, што беларускія войскі накіроўваюцца ва Украіну.
У Гарадзенскім абласным судзе яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 13 ч. 1 арт. 293, ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. З 17 па 21 ліпеня 2023 г. справу разглядаў суддзя Віталь Кулеш. Аляксандру прысудзілі пазбаўленне волі (дакладны тэрмін высвятляецца).
20 кастрычніка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Выйшаў на волю 16 верасня 2024 года па памілаванні.
У Гродне затрыманы 24-гадовы Аляксандр Пасцерняк