Аляксандр Нагела

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 16 верасня 1977

Дата затрымання: 3 чэрвеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 26 чэрвеня 2024

Суддзя: Сянько Віктар

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Аляксандр Уладзіміравіч Нагела — жыхар Смаргоні, намеснік дырэктара фірмы па вытворчасці спецтранспарту. Яго абвінавацілі па артыкуле аб распальванні сацыяльнай варожасці (арт. 130 Крымінальнага кодэксу).

Згодна з абвінавачваннем, Аляксандр Нагела пакінуў у тэлеграм-чаце “Смаргонь-ЧАТ” 13 каментароў, у якіх рэзка негатыўна выказваўся пра дзеянні міліцыянтаў падчас акцый пратэсту пасля мінулагодніх выбараў, таксама каментары ўтрымлівалі заклікі да гвалту. Затрымалі Нагелу на пачатку чэрвеня і змясцілі пад варту да суда.

25 жніўня 2021 года яму прысудзілі тры гады калоніі агульнага рэжыму.

20 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс Аляксандра ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Выйшаў на волю 26 чэрвеня 2024 года з ПК № 3. 

Аляксандра Нагелу са Смаргоні адправілі ў калонію на тры гады за 13 каментароў пра міліцыянтаў

У памяшканні суда Смаргонскагна раёна на выязным пасяджэнні Гарадзенскага абласнога суда прайшоў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да жыхара Смаргоні Аляксандра Нагелы – намесніка дырэктара фірмы па вытворчасці спецтранспарту. Мужчыну абвінавацілі ў злачынстве, прадугледжаным часткай 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне сацыяльнай варожасці). У дадзеным выпадку сацыяльнай групай, у дачыненні да якой Нагела распальваў варожасць, следства палічыла супрацоўнікаў міліцыі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»