Аляксандр Мішук
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 21 ліпеня 1977
Дата затрымання: 25 траўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 5 лютага 2023
Дата вызвалення: 24 ліпеня 2024
Суддзя: Паляшчук Вікторыя
Групы: Актывісты
Справы: Справа прафсаюзаў
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Андрэ Гаталін, сябра Сената Францыі
Аляксандр Вікенцьевіч Мішук — старшыня незалежнага прафсаюза на "Беларуськаліі". Ён быў затрыманы 25 траўня 2022 года пасля ператрусу ў офісе. Стала вядома, што пасля Аляксандра змясцілі ў СІЗА і прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).
У выніку Аляксандра абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
15 лістапада 2022 г. суддзя Мінскага абласнога суда Вікторыя Паляшчук прызнала Аляксандра вінаватым і асудзіла яго на два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
2 лютага 2023 г. КДБ уключыў Аляксандра ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
Палітвязень быў накіраваны для адбывання пакарання ў магілёўскую ПК № 15.
Выйшаў на волю 24 ліпеня 2024 г.
За выступ перад работнікамі "Беларуськалій" прафсаюзнага лідара асудзілі на 2,5 гады калоніі