Аляксандр Мілашэўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 31 жніўня 1991
Дата затрымання: 29 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 31 студзеня 2023
Суддзя: Чарапанава Святлана
Справы: Справа Зельцэра
Заява аб прызнанні палітвязнем
Аляксандр Аляксандравіч Мілашэўскі быў затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
30 лістапада 2022 г. у Мінскім гарадскім судзе адбыўся разгляд справы. Суддзя Святлана Чарапанава прызнала палітвязня вінаватым паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці) і прызначыла пакаранне ў выглядзе зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.
Аляксандр цалкам адбыў пакаранне і напрыканцы студзеня 2023 г. выйшаў на волю.
10 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Палітвязня Аляксандра Мілашэўскага асудзілі за каментары па "справе Зельцэра"