Аляксандр Маляўка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 1 жніўня 1961
Дата затрымання: 1 чэрвеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 8 лістапада 2024
Суддзя: Зоткіна Аксана
Маляўка Аляксандр Фёдаравіч асуджаны судом Ганцавіцкага раёна па ч. 1 арт. 368, арт. 370 Крымінальнага кодэкса. З 27 красавіка па 1 чэрвеня 2023 года справу разглядала суддзя Аксана Зоткіна. Аляксандр быў асуджаны на 1 год і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
Пасля абвяшчэння прысуду палітвязня змясцілі пад варту ў СІЗА-6. Адбываў пакаранне ў ПК № 2.
20 ліпеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Паводле падлікаў мусіў выйсці на волю 8 лістапада 2024 г.
У Ганцавіцкім раёне ГУБАЗіК затрымаў вяскоўца за каментары ў "Аднакласніках"
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 61-гадовага Аляксандра Маляўкі.