Аляксандр Лучыновіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 24 кастрычніка 1978
Дата затрымання: 31 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 13 студзеня 2024
Суддзя: Хлышчанкоў Аляксей
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Аляксандр Мікалаевіч Лучыновіч — праваднік рэзерву з Гомеля. Ён быў затрыманы 31 сакавіка 2022 г. на працы ў Гомельскім аддзяленні Беларускай чыгункі. Пры затрыманні ў яго забралі тэлефон і, пасля таго як праглядзелі яго, склалі пратакол паводле арт. 19.11 КаАП, а пазней асудзілі да адміністрацыйнага арышту.
Але на волю пасля "сутак" Аляксандр не выйшаў — яго перазатрымалі ў межах крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 361-4 КК РБ (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Прычына — перадача фота расійскай вайсковай тэхнікі тэлеграм-каналу "Беларускі Гаюн". 15 красавіка Лучыновіча змясцілі ў гомельскі СІЗА-3, яму выставілі абвінавачванне.
22 ліпеня 2022 г. суд Гомельскай вобласці вынес рашэнне па справе палітвязня. Суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызнаў Аляксандра Лучыновіча вінаватым і прысудзіў яму 2 гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.
У канцы лістапада 2022 г. з'явілася інфармацыя пра перавод Аляксандра ў папраўчую калонію № 15.
13 студзеня 2024 г. выйшаў на волю.
Палітзняволенаму чыгуначніку прысудзілі 2 гады калоніі за відэа з расійскай вайсковай тэхнікай для "Беларускага гаюна"