Аляксандр Курганскі
былы супрацоўнік МНС
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 17 сакавіка 1984
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 30 верасня 2021
Дата вызвалення: 17 кастрычніка 2022
Суддзя: Козел Аляксандр
Групы: Сілавікі
Справы: Справа Зельцэра
Заява аб прызнанні палітвязнем
Аляксандр Сяргеевіч Курганскі больш за 15 гадоў прапрацаваў у МНС. Перад затрыманнем быў камандзірам аддзялення ў частцы № 7 у Гродне. Ён быў затрыманы 30 верасня 2021 года па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Вядома, што Аляксандр праходзіць па крымінальнай справе паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).
На ўжо традыцыйным для беларускіх сілавікоў "пакаянным" відэа Аляксандр распавядае, што яго затрымалі за лайк пад каментаром пра смерць супрацоўніка КДБ падчас страляніны на Якубоўскага, калі загінуў таксама Андрэй Зельцэр. Мужчынскі голас у кадры прымушае Аляксандра зачытаць каментар, які затрыманы нібыта ўпадабаў, потым Курганскі просіць прабачэння на камеру за свой лайк.
У канцы лістапада 2021 г. з'явілася інфармацыя аб пераводзе Аляксандра з жодзінскай Следчай турмы № 8 у Турму № 1 у Гродне.
28 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс Аляксандра ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці", а ў верасні — да "экстрэмісцкай".
12 жніўня 2022 года палітвязню прысудзілі 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Згодна з рашэннем суддзі Гродзенскага абласнога суда Аляксандра Козела, ён таксама мусіў выплаціць 50 базавых велічыняў штрафу (1600 рублёў). Вядома, што дзяржабвінаваўца прасіў пакараць палітзняволенага чатырма гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Пасля суду Аляксандра перавялі ў ПК № 3, дзе ён правёў паўтара месяца на карантыне.
17 кастрычніка 2022 г. палітвязень цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
Былога камандзіра МНС асудзілі да 1,5 гадоў калоніі за лайк пад каментам