Аляксандр Кульбачка

Дата нараджэння: 13 чэрвеня 1984

Дата затрымання: 11 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Сівец Іна

Аляксандр Юр'евіч Кульбачка — саўладальнік аднаго з вінных бараў Мінска, у 2017 годзе быў прызнаны «Найлепшым самелье Беларусі», вядучы тэлеграм-канала «Саша і віно».

Яго змясцілі ў СІЗА паводле ч. 1 арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах.

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 28 лютага 2023 г. адбыўся разгляд справы палітзняволенага. Вядома, што суддзя Іна Сівец прызначыла Аляксандру абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ ("хатнюю хімію). Тэрмін удакладняецца.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»