Аляксандр Кулага
Дата нараджэння: 4 чэрвеня 1995
Дата затрымання: 5 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Гаўрыленка Марыя
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 48

Аляксандр Уладзіміравіч Кулага — жыхар Брагіна, вальшчык лесу ў мясцовым лясніцтве. Асуджаны за "абразу прэзідэнта".
Інцыдэнт адбыўся пасля выбараў, 16 жніўня 2020 года. Аляксандра ў нецвярозым стане даставілі ў бальніцу для медагляду. Знаходзячыся ў прыёмным аддзяленні, ён публічна ў прысутнасці міліцыянтаў і медыкаў выказаў абразы ў адрас чалавека па прозвішчы Лукашэнкі ў выглядзе грубых, нецэнзурных слоў. Пасля гэтага на Кулагу завялі крымінальную справу паводле арт. 368 КК — Абраза прэзідэнта Беларусі.
29 снежня суддзя Брагінскага раённага суду Марыя Гаўрыленка ў закрытым судовым пасяджэнні пакарала Аляксандра Кулагу да 2 гадоў "хіміі" (абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову) за абразу Аляксандра Лукашэнкі.
5 сакавіка 2021 прысуд набыў сілу, з таго дня Аляксандр адбывае пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу №48.
![]()
Брагін: Два гады "хіміі" за абразу прэзідэнта Лукашэнкі