Аляксандр Кухарэнка

архітэктар і музыка

Дата нараджэння: 25 снежня 1987

Дата затрымання: 2 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Шоцік Таццяна

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Аляксандр Алегавіч Кухарэнка — архітэктар і музыка з Мінску (гітарыст гурта Awakening Our Memories). Ён быў затрыманы 2 жніўня 2022 года за рэпост у "ВКонтакте" відэа з youtube-канала "ByPol" з назвай "Роман Бондаренко. Генпрокуратура скрывает исполнителей убийства". Яму прызначылі 10 сутак адміністрацыйнага арышту. 

Аднак пасля "сутак" на волю Аляксандр не выйшаў — супраць яго распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак) і змясцілі ў СІЗА-1.

16 лістапада 2022 г. суддзя Ленінскага суда Мінска Таццяна Шоцік прызнала Аляксандра і асудзіла да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Палітвязня вызвалілі ў зале суда да накіравання ў ПУАТ.

Музыку Аляксандра Кухарэнку асудзілі на 2 гады "хіміі" па "народным" артыкуле

Аляксандр Кухарэнка – гітарыст гурта Awakening Our Memories, які грае ў жанры melodic metalcore.

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»