Аляксандр Кудловіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 15 лістапада 1966
Дата затрымання: 16 чэрвеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 3 траўня 2024
Суддзя: Паўлоўская Іна
Групы: Дзеячы культуры
Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь
Аляксандр Аляксандравіч Кудловіч — фатограф з Баранавічаў, быў затрыманы 16 чэрвеня 2022 года. Ён быў вымушаны выехаць у Расію праз палітычны пераслед у 2020 годзе, але з-за пратэрмінаванага пашпарта і пачатку вайны вярнуўся ў Беларусь у траўні.
Яму інкрымінаваліся ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
Вядома, што ў верасні і лістападзе 2020 года мужчына размясціў у Telegram-канале і мэсэнджары Viber абразлівую інфармацыю ў дачыненні да Лукашэнкі, а таксама міністра ўнутраных спраў, якім на той момант з'яўляўся Юрый Караеў.
17 жніўня 2022 г. суд Баранавіцкага р-на і г. Баранавічы прызнаў Аляксандра вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе двух гадоў зняволення ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Утрымліваўся ў СІЗА-6.
Паводле падлікаў праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.