Аляксандр Кучынскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 26 траўня 1973
Дата затрымання: 3 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
Дата вызвалення: 14 снежня 2023
Аляксандр Мікалаевіч Кучынскі — фігурант крымінальнай справы, якую КДБ узбудзіў па факце "спробы здзяйснення акту тэрарызму" ў Мачулішчах. Нібыта ў яго жонкі Ларысы знайшлі кватэру, якую здалі меркаванаму выканаўцу "дыверсіі" Мікалаю Швецу. Затрыманы разам з жонкай. Яго абвінавацілі паводле арт. 289 (акт тэрарызму) Крымінальнага кодэксу.
Утрымліваўся ў СІЗА КДБ.
У снежні 2023 г. яго вызвалілі, знаходзіцца пад падпіскай у статусе сведкі.
На ваенным аэрадроме ў гарадскім пасёлку Мачулішчы пад Мінскам 26 лютага 2023 года прагучалі два выбухі. Пазней стала вядома, што быў падарваны і выведзены з ладу расійскі ваенны самалёт дальняй выведкі ДРЛВ-50, які знаходзіўся на гэтым аэрадроме. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне.
Пасля здзяйснення дыверсіі па Беларусі прайшла хваля затрыманняў, якую сілавікі назвалі "зачысткай". Супрацоўнікі КДБ зладзілі масштабную аперацыю па выкрыццю так званых "дыверсантаў". У дамах дзясяткаў беларусаў ладзілі вобшукі, пасля чаго іх дапытвалі і затрымлівалі. Частку з іх пазней адпусцілі.
"Украінскі дыверсант", айцішнік, супрацоўнік аблвыканкама: на дзяржТВ распавялі пра гучныя затрыманні