Аляксандр Каценка

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 6 снежня 1995

Дата затрымання: 11 красавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 18 чэрвеня 2022

Дата вызвалення: 20 кастрычніка 2023

Суддзя: Панасенка Наталля

Пракурор: Пархамовіч Вадзім

Аляксандр Віктаравіч Каценка быў асуджаны на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за тое, што абразіў у тэлеграме капітана міліцыі з Магілёва А. С. Гейгера. 

Да суда 24 траўня знаходзіўся ў СІЗА. Пачаў адбываць пакаранне 18 чэрвеня 2022 года ў ПУАТ № 55.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Восенню 2023 года вызвалены па заканчэнні тэрміну пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»