Аляксандр Юніцкі
Дата нараджэння: 24 траўня 1983
Дата затрымання: 21 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 21 жніўня 2021
Суддзя: Гулевіч Галіна
Пракурор: Раманчыкаў Дзяніс
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 24

Аляксандр Пятровіч Юніцкі — жыхар Светлагорска.
Яго абвінавацілі па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) у тым, што ў жніўні мінулага года ў «Аднакласніках» напісаў каментар з аднаго слова «мразь» пад пастом пра тое, што інспектар ДПС маёр міліцыі Андрэй Баграёнак удзельнічаў у разгоне мірных сходаў і штрафаваў за падачу гукавых сігналаў салідарнасці.
З 21 жніўня 2021 адбывае пакаранне.
![]()
У Светлагорску за каментар пра міліцыянта мужчыну да 2 гадоў «хіміі»