Аляксандр Іваноў

Дата нараджэння: 23 сакавіка 1983

Дата затрымання: 23 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства

Вынік суда: 1 год і 8 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 19 жніўня 2022

Дата вызвалення: 8 траўня 2023

Суддзя: Казей Вадзім

Аляксандр Іваноў

Аляксандр Леанідавіч Іваноў быў затрыманы 23 лістапада 2021 года ў межах крымінальнай справы, заведзенай па двух артыкулах: арт. 339 КК (Хуліганства) і арт. 342 КК (групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак). 7 ліпеня 2022 года Аляксандра асудзілі да 1 года і 8 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

19 жніўня 2022 г. Аляксандра этапавалі з жодзінскага СІЗА у бабруйскую калонію № 2. Вядома, што адміністрацыя папраўчай установы змяшчала палітвязня ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу).

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у студзені 2023 г. адміністрацыя бабруйскай калоніі змясціла Аляксандра ў ПКТ на некалькі месяцаў — адпаведна, да заканчэння тэрміну палітвязня.

8 траўня 2023 г. Аляксандр цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»